Па стане на 13 ліпеня, праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі 1483 чалавекі. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч упершыню за 2 гады патэлефанаваў жонцы Аліне.
«Валік дазваніўся! Першы раз за два гады. Па адчуваньнях, як быццам два тыдні прайшло», — напісала Аліна Стэфановіч у Facebook.
14 ліпеня 2021 года да Валянціна і іншых «вясноўцаў» прыйшлі зь ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаваньні групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
3 сакавіка судзьдзя Марына Запасьнік прысудзіла вясноўцам вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калёніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калёніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калёніі.
Праваабаронцы не прызналі віны ні па адным артыкуле.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашняя хваля рэпрэсіяў у Беларусі, відаць, самая жорсткая», — даклад праваабаронцаў