«Беларусь больш не незалежная краіна, фактычна гэта адна з губэрняў Расеі», — заявіў літоўскі прэзыдэнт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: «Беларусь больш не незалежная краіна, фактычна гэта адна з губэрняў Расеі»У Абʼяднаным пераходным кабінэце мяркуюць, што такая візія стварае памылковае ўспрыманьне Беларусі ў сьвеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі краіны і народу.
«Беларусь — гэта не губэрня Расеі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць. Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой сувэрэнітэт праз паглыбленьне залежнасьці ад Расеі. Да гэтага вядуць злачынныя дзеяньні расейскага кіраўніцтва і марыянэткавага рэжыму Лукашэнкі. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народу, яго імкненьню да незалежнасьці і свабоды», — заявілі ў Кабінэце.
У заяве падкрэсьліваецца, што большасьць беларусаў выступае за незалежнасьць краіны, супраць уваходжаньня ў склад Расеі і ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь страціла сувэрэнітэт, гэта частка Расеі». Што кіраўнікі Латвіі, Польшчы, Эстоніі сказалі ў Вільні«Абʼяднаны Пераходны Кабінэт вітае заяву лідэраў Літвы, Польшчы і Латвіі да генэральнага сакратара NATO, у якой сьцьвярджаецца, што беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы. Дэмакратычная, вольная, незалежная, эўрапейская Беларусь важная для Альянсу і для ўсіх нашых міжнародных партнэраў», — гаворыцца ў заяве Кабінэту.
Абʼяднаны пераходны кабінэт заклікаў кіраўніцтва ўсіх краінаў — саюзьніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, а таксама падтрымаць беларускі народ у яго супраціве дыктатуры практычнымі крокамі.