Дакумэнт апісвае і аналізуе крымінальны перасьлед і суд над прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру «Вясна». Аўтары дакладу канстатавалі, што ў сытуацыі з праваабаронцамі «Вясны» было дапушчана «парушэньне свабоды асацыяцыі, права на свабоду ад адвольнага затрыманьня, на справядлівае судовае разьбіральніцтва і свабоду ад бесчалавечнага або зьневажальнага абыходжаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 10 гадоў зьняволеньня. Суд пакараў нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага і вясноўцаўУ дакладзе падкрэсьліваецца крайняя важнасьць таго, каб міжнародная супольнасьць «праявіла салідарнасьць зь беларускім народам і запатрабавала правасудзьдзя для зьняволеных актывістаў». Аўтары дакумэнта заклікалі выкарыстаць «усе даступныя дыпляматычныя, эканамічныя і палітычныя сродкі» для ціску на прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, каб «каб прымусіць іх паважаць вяршэнства закону, вызваліць усіх палітвязьняў і забясьпечыць правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў».
Бязьдзеяньне цяпер «ня толькі надало б сьмеласьці беларускаму рэжыму, каб працягнуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці, але і паслала б сыгнал іншым аўтарытарным рэжымам па ўсім сьвеце, што тыя могуць дзейнічаць бяспакарна», гаворыцца ў дакладзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «200 палітвязьням патрэбная экстраная мэддапамога». Вялікае інтэрвію з былой палітзьняволенай, прадстаўніцай Кабінэту Вольгай Гарбуновай- Праграма «Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў» створаная ў 1997 годзе. Яе мэтай зьяўляецца прадухіленьне рэпрэсій супраць праваабаронцаў ці выпраўленьне сытуацыі ў гэтай сфэры.
- На канец чэрвеня 2023 году ў Беларусі ў месцах пазбаўленьня волі знаходзілася 1496 палітвязьняў, за месяц праваабарончая супольнасьць прызнала такімі 71 чалавека.
- Асуджаныя да пазбаўленьня волі сябры праваабарончага цэнтру «Вясна»: старшыня арганізацыі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі; сябра Рады ПЦ «Вясна», юрыст, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч; юрыст, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч; каардынатарка Валянтэрскай службы «Вясна» Марфа Рабкова; валянтэр Андрэй Чапюк; сябра ПЦ «Вясна», кіраўнік Цэнтру стратэгічнай цяжбы Леанід Судаленка адбываюць пакараньне ў папраўчых калёніях; праваабаронца Наста Лойка асуджаная да сямі гадоў пазбаўленьня волі па палітычна матываваных абвінавачваньнях.
- Працягваюцца адвольныя затрыманьні за рэалізацыю людзьмі сваіх грамадзянскіх правоў: у чэрвені 2023 году «Вясьне» стала вядома пра больш чым 560 выпадкаў затрыманьняў, у тым ліку пра 409 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага перасьледу.