У дакумэнце, які памежнікі ўручылі журналістцы, не пазначана канкрэтная прычына адмовы ва ўезьдзе ў краіну. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі забараніў уезд у Беларусь на 5 гадоў карэспандэнтцы польскага інфармагенцтва РАР Юстыне Прус, якая працавала ў краіне з 2016 году. Пра забарону паведаміла рэдакцыя самога мэдыя.
У рашэньні пералічаны палажэньні закону, які рэглямэнтуе знаходжаньне замежных грамадзян у Беларусі.
Мэдыя падкрэсьлівае, што цягам усяго пэрыяду працы ў Беларусі карэспандэнтка РАР мела акрэдытацыю ў адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам.
Прус знаходзілася ў Беларусі падчас масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, асьвятляла міграцыйны крызіс, які пачаўся ў 2021 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у адказ на рашэньне Польшчы забараняе праезд прычэпаў з польскай рэгістрацыяйПершага ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі», якія яшчэ больш абмежавалі свабоду слова ў краіне.
Сярод іншага прадугледжваецца «магчымасьць увядзеньня забароны на дзейнасьць замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку праяўленьня замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеяньняў у дачыненьні беларускіх СМІ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў Закон аб СМІ. Замежным СМІ зь «недружалюбных» краін пагражае забарона