«Ён іх заўсёды раздражняў сваёй беларускай мовай». Згадвае сяброўка Пушкіна, чые партрэты ён маляваў за кратамі

Алесь Пушкін. Архіўнае фота

Пра Алеся Пушкіна і ягоную гібель у зьняволеньні ў жывым этэры Свабоды Premium пагаварылі са старшынём Рады беларускай культуры Сяргеем Будкіным, які сачыў за лёсам мастака за кратамі, а таксама з былой палітзьняволенай Тацянай Астроўскай, чые партрэты Алесь Пушкін маляваў на «Валадарцы».
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры нявысьветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.

Алесь Пушкін — вядомы беларускі мастак, асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. За кратамі ён быў з сакавіка 2021 году. Яго абвінавацілі ў зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў (арт. 370 КК) і ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці ці звады (ч. 3 арт. 130 КК).

Прысуд яму вынесла судзьдзя Алена Шылько, пракурорам па справе быў Аляксандар Кароль. Падчас закрытага працэсу Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту.

Пакараньне Пушкін адбываў у Івацэвіцкай калёніі. 22 лістапада 2022-га Алеся Пушкіна перавялі ў горадзенскую турму № 1 на строгі рэжым. У гэтай турме ён і знаходзіўся да сьмерці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малюнкі Алеся Пушкіна з турмы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У шпіталі памёр палітзьняволены мастак Алесь Пушкін
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​​​​​​​«Ён трапіў у шпіталь 10 ліпеня». Што вядома пра апошнія месяцы і тыдні жыцьця Алеся Пушкіна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кім быў Алесь Пушкін, беларускі мастак, які памёр у зьняволеньні