Ужо сёньня: жанчыны ўпершыню пачалі ўдзельнічаць у Алімпіядзе

Летнія Алімпійскія гульні 1908 году ў Лёндане. Выступ брытанскай жаночай зборнай па гімнастыцы. Крыніца: Ілюстрацыя ў «Афіцыйнай справаздачы Чацьвёртай алімпіяды 1908 году ў Лёндане», апублікаванай Брытанскай алімпійскай асацыяцыяй

Падзеі 13 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1260 — адбылася бітва пры Дурбе — войскі жамойтаў перамаглі сілы Тэўтонскага ордэна. Параза ордэна стала штуршком для маштабных паўстаньняў прусаў у 1261–1270 гадах.

1772 — ангельскі мараплавец Джэймз Кук пачаў сваё другое плаваньне вакол сьвету.

1908 — у Лёндане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.

1947 — у Парыжы міністры замежных спраў эўрапейскіх краін пагадзіліся прыняць плян аднаўленьня Эўропы, прапанаваны дзяржсакратаром ЗША Джорджам Маршалам.

Джордж Маршал

1990 — каля Гарадка на Падляшшы пачаўся першы Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Басовішча-2019

1993 — у Магілёве адкрыўся першы фэстываль хрысьціянскай духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Фэстываль «Магутны Божа», 1993 год. Віктар Роўда і зводны хор выконваюць на фэстывалі гімн Арсеньневай і Равенскага «Магутны Божа»

У гэты дзень нарадзіліся

1797 Антоні Фіялкоўскі, рымска-каталіцкі дзеяч.

1897Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч.

1916Лаўрэнцій Абэцэдарскі, беларускі савецкі гісторык.

У памяці

1868Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст; адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1924Альфрэд Маршал, найбольш уплывовы ў свой час ангельскі эканаміст.

2008 Браніслаў Герэмэк, гісторык, польскі палітык, міністар замежных спраў Польшчы.

Браніслаў Герэмэк