Ужо сёньня: Дзень народзінаў палітзьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай і дзень памяці Валерыі Навадворскай

Ірына Слаўнікава ў судзе

Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці, яе права на Вільню

1943 — Бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.

1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

2006 — Пачатак ізраільска-лібанскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся

1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.

1970 — Ірына Слаўнікава, журналістка, былая супрацоўніца «Белсату». Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым запрошваў пракурор.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская адказала мужу палітзьняволенай: «Праблема ў тым, што з боку рэжыму няма жаданьня вызваляць палітвязьняў»


100 да н.э.Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.

1884 Амадэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 Пабла Нэруда, чылійскі паэт.

Пабла Нэруда

У памяці

1536Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.

1682 Жан Пікар, францускі астраном.

1843 Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ.

2014 Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.

Валерыя Навадворская

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Саўкі» ня ёсьць беларусамі — Валерыя Навадворская ў 1996