Офіс беларускай лідэркі наведалі старшыня беларускага кокусу ў верхняй палаце амэрыканскага парлямэнту Джын Шагін, а таксама Рычард Дурбін, Том Тыліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван і Ангус Кінг.
Ціханоўская заклікала сэнатараў прызначыць спэцпасланьніка па Беларусі, разглядзець прыняцьце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэньні разьмяшчэньня ядзернай зброі ў краіне, а таксама падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ціск на рэжым Лукашэнкі і кантакты зь ім», — амэрыканскі сэнатар Дурбін пра тое, як вызваліць палітвязьняўСэнатары запэўнілі, што «будуць уздымаць пытаньне Беларусі падчас саміту NATO», паведамляе прэсавая служба беларускага палітыка.
Ціханоўская паведаміла аб «апошніх кроках, зробленых для прыцягненьня рэжыму да адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці, рэпрэсіі супраць беларусаў, а таксама саўдзел у агрэсіі супраць Украіны».
Саміт NATO пройдзе ў Вільні 11–12 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас саміту NATO ў Вільні будзе тры падзеі з абмеркаваньнем Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чатыры рэчы, якіх чакаюць ад саміту NATO ў Вільні