Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцьці ў грамадзянства Беларусі 409 чалавек з 21 краіны. Пра гэта паведаміла ягоная прэсавая служба.
У прэсавай службе Лукашэнкі таксама адзначылі, што за апошнія два гады грамадзянства Беларусі атрымалі 4436 чалавек, у тым ліку 3572 жыхары Ўкраіны. «У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей» — адзначаецца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчыны, старыя і дзеці, разлучаныя з бацькамі. У ААН расказалі пра ўцекачоў з Украіны, якія шукаюць прытулку ў БеларусіЗначная частка тэрыторыяў гэтых абласьцей Украіны знаходзяцца пад расейскай акупацыяй. Паводле зьменаў, унесеных летась у Канстытуцыю РФ, гэтыя вобласьці Украіны, як і Херсонская і Запароская, абвешчаныя часткамі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Расея актывізавала незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны