«Падазраваны вёў назіраньне за вайсковымі аб’ектамі і марскімі партамі. Сыстэматычна атрымліваў узнагароды ад расейцаў. Гэта ўжо 15-ы чалавек, затрыманы ў гэтай справе», — паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.
Паводле інфармацыі апарата міністра-каардынатара спецыяльных службаў, затрымалі мужчыну 21 чэрвеня. Ён грамадзянін Украіны, жыве ў Польшчы з 2019 году. Суд санкцыянаваў яго арышт тэрмінам на тры месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы заявілі, што разьбілі шпіёнскую сетку, якая працавала на РасеюУ канцы чэрвеня ў Польшчы арыштавалі чатырнаццага падазраванага (грамадзяніна Расеі) у справе аб шпіёнскай сетцы, якая дзейнічае ў Польшчы, паведамілі ў аддзяленьні Ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне.
Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, затрыманы зьяўляецца прафэсійным спартоўцам і гуляе за хакейны клюб першай лігі. Ён жыве ў Польшчы ад кастрычніка 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы арыштавалі беларуса і расейца, якіх падазраюць у шпіянажы