У інтэрвію, якое паказаў 9 ліпеня амэрыканскі тэлеканал CNN, Байдэн кажа, што Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі па NATO будуць працягваць пастаўляць Кіеву зброю, неабходную для абароны ад несправакаванага расейскага ўварваньня.
У нядзелю Байдэн прылятае ў Лёндан, адтуль ён мае накіравацца на саміт NATO ў Літве, а потым у Фінляндыю, якая сёлета далучылася да NATO.
«Я ня думаю, што ў NATO ёсьць згода пра тое, ці варта прымаць Украіну ў сям’ю NATO цяпер, у гэты момант, пасярод вайны», — сказаў Байдэн у інтэрвію CNN.
Прэзыдэнт ЗША патлумачыў, што саюзьнікі па NATO павінны абараняць кожны сантымэтар тэрыторыі ўдзельнікаў альянсу. У выпадку, калі б Украіна далучылася да NATO цяпер, гэта б значыла вайну з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO умацоўвае мяжу зь Беларусьсю перад самітам Альянсу ў ВільніБайдэн сказаў, што часта абмяркоўваў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім гэтую сытуацыю і запэўніў таго, што Вашынгтон будзе працягваць падтрымліваць Украіну ў абароне ад расейскай агрэсіі.
«Я думаю, што нам трэба пракласьці рацыянальны шлях, каб Украіна змагла адпавядаць крытэрам і атрымаць магчымасьць далучыцца да NATO», — сказаў прэзыдэнт ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнты Ўкраіны і Польшчы сустрэліся ў Луцку. Сустрэчу не анансавалі