У цэнтры Дубліну, на месцы, дзе зьбіраліся пабудаваць новы гатэль, выявілі сярэднявечнае масавае пахаваньне і руіны абацтва. Каля 100 рэштак шкілетаў, якія былі пахаваны каля тысячы гадоў таму, былі знойдзены на Кейпл-стрыт, дзе калісьці было абацтва Сьвятой Марыі. Пра гэта напісала газэта The Mirror.
Па выніках радыёвугляроднага аналізу магіл высьветлілася, што адна зь іх на сто гадоў старэйшая за касьцёл Сьвятой Марыі, які зьявіўся тут у XII стагодзьдзі. Прынамсі дзьве магілы датуюцца пачаткам XI ст.
Таксама археолягі раскапалі падмурак былога дому паседжаньняў прэсьвітэрыян, пабудаванага ў 1667 годзе. У будучыні ён стане цэнтрам распрацоўкі новай канцэпцыі бараў і рэстаранаў.
На месцы знайшлі і часткі дому, вядомага як Dutch Billies, які пасяленцы пабудавалі каля 1700 году пасьля таго, як кароль Вільгельм Аранскі ўзышоў на ангельскі пасад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крэве дабудавалі і ўрачыста адкрыюць вежу-дазорцу. ФОТАРэшткі шкілетаў зьбіраюцца раскапаць, ачысьціць і адправіць на дадатковы аналіз. Потым іх перададуць Нацыянальнай службе аховы помнікаў.
Эдманд О’Донаван, дырэктар па раскопках Courtney Derry Heritage Consultancy, распавёў пра значнасьць знаходак.
«У свой час абацтва Сьвятой Марыі было самым вялікім і багатым у сярэднявечнай Ірляндыі», — патлумачыў экспэрт.
Абацтва зьнесьлі пасьля 1540 году, калі манастыр распусьціў Генрых VIII, і пазьней у ім разьмясьціўся прэсьвітэрыянскі малітоўны дом 17-га стагодзьдзя.
На першым этапе будаўніцтва ў вышэйзгаданым гістарычным раёне Дубліну плянуюць аднавіць віктарыянскую алею паміж Кейпел-стрыт і Мітінг-Хаўс-Лэйн, якая заставалася закрытай для жыхароў ірляндзкай сталіцы больш за 140 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Полацку паказалі меч часоў ВКЛ, які знашлі ў Дзьвіне. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нашчадкі айцоў БНР. Як сёньня жывуць унукі Антона Луцкевіча і Аркадзя Смоліча