У дзень нараджэньня Янкі Купалы журналісты прачыталі яго верш «Бацькаўшчына» на розных мовах. ВІДЭА

Янка Купала і хата, дзе ён нарадзіўся ў Вязынцы пад Менскам. Каляж

Верш клясыка беларускай літаратуры загучаў на васьмі мовах — беларускай, украінскай, рускай, польскай, нямецкай, францускай, ангельскай і гішпанскай.

Да дня нараджэньня Янкі Купалы, які адзначаецца 7 ліпеня, журналісты Deutsche Welle з розных краiнаў прачыталі ягоны верш «Бацькаўшчына» на васьмі мовах — беларускай, украінскай, расейскай, польскай, нямецкай, францускай, ангельскай і гішпанскай.

У Беларусі ў гэты час праводзяцца традыцыйныя Купалаўскія дні ў паэтычна-этнаграфічным фармаце. 7 ліпеня ў парку імя Янкі Купалы ў Менску прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помніка клясыка беларускай літаратуры з прадстаўнікамі праўладнага саюзу пісьменьнікаў.

У Менску таксама зладзяць чытаньне вершаў Купалы ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. На 8 ліпеня заплянавыны кірмаш рамёстваў у вёсцы Вязынка ў рамках імпрэзы «З адною думкаю аб шчасьці Беларусі...»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёзунг «Жыве Беларусь» абвясьцілі нацысцкім. Яго прыдумаў Купала, бараніла СБ і крычаў дэпутат за Лукашэнку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На якой мове ставім помнікі нашым продкам? ВІДЭА