Колькі заплацілі дактары за свабоду? Артапэд-траўматоляг — пра вынікі масавых арыштаў

Your browser doesn’t support HTML5

Ці можна за год зрабіць пратэзаваньне суставаў усім, хто стаіць у доўгай чарзе, як загадаў Лукашэнка? Што адбываецца ў галіне пасьля масавых арыштаў артапэдаў-траўматолягаў? І каму ў Беларусі цяпер ставяць імпартныя пратэзы? Адказвае артапэд-траўматоляг Рустам Айзатулін, каардынатар Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці. Айзатулін – спэцыяліст з 12-гадовым досьведам працы ў РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, які вымушана пакінуў Беларусь у выніку чарады звальненьняў і палітычнага перасьледу.