Літва з 7 ліпеня на тыдзень аднавіла ўнутраны памежны кантроль, піша Delfi.
Два кантрольна-прапускныя пункты адкрыты на мяжы з Польшчай, пяць — на мяжы з Латвіяй. Таксама будуць правяраць пасажыраў самалётаў, паромаў і караблёў.
«Наша асноўная ўвага будзе засяроджана на кантролі людзей і транспартных сродкаў. Супрацоўнікі пастараюцца праводзіць працэдуры праверкі як мага хутчэй, каб пазьбегнуць фармаваньня чэргаў», — сказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустам Любаеў.
«Акрамя таго, [на мяжы] будуць вызначаны пэўныя профілі рызыкі, і, абапіраючыся на іх, супрацоўнікі будуць праводзіць праверкі», — расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустам Любаеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва перадала ў Гаагу інфармацыю пра магчымы ўдзел «Беларускай калійнай кампаніі» ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцейУ тых, хто цяпер прыбывае ў Літву, правяраюць дакумэнты. Грамадзяне трэціх краін (у тым ліку беларусы) павінны будуць паказаць пашпарт і дзейную візу.
Унутраны памежны кантроль уводзіцца ў сувязі з самітам NATO, які пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня. Гэта звычайная практыка для падзеяў такога маштабу і значнасьці ў краінах Шэнгенскай зоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы змогуць падаваць дакумэнты на дазвол на жыхарства ў візавых цэнтрах Літвы за мяжойПры гэтым афіцыйная Вільня рэгулярна падкрэсьлівае, што адчувае пагрозу з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 26 чэрвеня Дзяржаўная рада абароны Літвы заявіла аб неабходнасьці ўзмацніць бясьпеку ўсходніх межаў краіны і NATO. Прэзідэнт Гітанас Наўседа не выключыў замацаваньня «вагнэраўцаў» на тэрыторыі Беларусі. Удзельнікі пасяджэньня ўказалі на рост «пагрозы незаконнай дзейнасьці на літоўска-беларускай мяжы, а таксама розных правакацый».
Літоўскія ўлады ўвялі больш жорсткія праверкі на літоўска-беларускай мяжы на фоне напружанасьці, якая ідзе ад Масквы і Менску ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Паводле кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце, калі ўзровень пагрозы ў Літве зьменіцца, мяжу наогул могуць закрыць. Але пакуль для гэтага, як сказалі ў МЗС, няма падстаў.