Ужо сёньня: дзень народзінаў Магдалены Радзівіл

Марыя Магдалена Радзівіл

Падзеі 8 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

8 ліпеня 1861 году нарадзілася Марыя Магдалена Радзівіл (ад нараджэньня Завіша), мэцэнатка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.

Таксама ў гэты дзень

52 да н.э. — прынятая дата заснаваньня Парыжу.

1709 — Палтаўская бітва, перамога войскаў расейскага цара Пятра І над арміяй швэдзкага караля Карла ХІІ.

1796 — дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў першы пашпарт грамадзяніна ЗША.

1926 — кароль Сауд стварыў Саудаўскую Арабію.

1969 — пачаўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму (завяршыўся праз тры з паловай гады).

1993 — у Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету, які сабраў каля тысячы дэлегатаў зь дзясяткаў краінаў.

Першы зьезд Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

2008 — тэлеканал «Белсат» пачаў вяшчаньне са спадарожніка Sirius.

У гэты дзень нарадзіліся

1621Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт, байкапісец.

1838Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар, стваральнік дырыжабля.

Фэрдынанд Цэпэлін

1894 Пётр Капіца, расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1839Джон Ракфэлер, амэрыканскі прамысловец, які заснаваў нафтавую кампанію «Стандард ойл», самы багаты чалавек усіх часоў — у пераліку на сёньняшні курс багацьце Ракфэлера ацэньваецца больш як у $300 мільярдаў.

1912 Гаўрыла Верасаў, беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1949 Уладзіслаў Завальнюк, каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч.

Уладзіслаў Завальнюк

У памяці

1796 Адам Нарушэвіч, беларускі паэт і гісторык.

1863 Адам Пуслоўскі, студэнт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1889Флярыян Мiладоўскi, беларускі кампазытар і піяніст.

1994 Кім Ір Сэн, дыктатар Паўночнай Карэі.

Першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў і кіраўнік КНДР Кім Ір Сэн на чыгуначным вакзале ў Менску, травень 1984