У NATO пасьля словаў Лукашэнкі заявілі, што пільна сочаць за перамяшчэньнем наймітаў «Вагнэру»

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг

NATO ўважліва сочыць за перасоўваньнямі наймітаў ПВК «Вагнэра» і лідэра гэтай групоўкі Яўгенія Прыгожына, заявіў 6 ліпеня генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.

«Мы бачылі пэўную падрыхтоўку да разгортваньня вялікіх груп салдатаў ПВК „Вагнэра“ ў Беларусі», — сказаў Столтэнбэрг, выступаючы ў Брусэлі. «Пакуль мы ня бачылі, каб многія зь іх езьдзілі ў Беларусь».

NATO таксама заўважыла, што Прыгожын «крыху рухаўся», сказаў генэральны сакратар, не паведамляючы больш падрабязнай інфармацыі.

Раней сёньня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што кіраўніка расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына няма на тэрыторыі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што вагнэраўцы не зьяўляюцца пагрозай для Беларусі, а іхны кіраўнік Прыгожын знаходзіцца ў Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фонд барацьбы з карупцыяй» знайшоў у родных Прыгожына вілу ў Італіі за 3,5 млн эўра, а ў яго самога актывы на больш чым $20 млрд