Станам на 30 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1494 чалавекі. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большая.
Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА нумар 1 гораду Менску пасьля псыхіятрычнага шпіталя, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
У палітзьняволенай, верагодна, скончылася псыхіятрычная экспэртыза, якую ёй прызначылі ўлады. Гэта ўжо 6-е этапаваньне палітзьняволенай.
«Нам нічога не вядома пра яе вынікі, таксама нам нічога не вядома пра стан здароўя Паліны», — паведаміў Андрэй Шарэнда.
Паліна раней адмовілася ад беларускага грамадзянства на знак пратэсту супраць ціску, які на яе чыняць у зьняволеньні. Іншага грамадзянства ў яе няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Этапаваньне Паліны Шарэнды-Панасюк у псыхіятрычны шпіталь працягвалася тры тыдні