Аляксей Аўраменка памёр на 47-м годзе жыцьця. Пра гэта паведамілі дзяржаўныя СМІ.
У Міністэрстве транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка працаваў з 2013 году. Спачатку быў намесьнікам міністра, а 15 студзеня 2019 году ўзначаліў міністэрства.
За апошні год гэта ўжо трэцяя сьмерць сярод высокіх беларускіх чыноўнікаў: 26 лістапада 2022 году памёр міністар замежных спраў Уладзімер Макей, 2 красавіка сёлета — намесьнік міністра эканомікі Беларусі Сяргей Міцянскі.
Прычына сьмерці Аляксея Аўраменкі пакуль невядомая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супольнасьць чыгуначнікаў» паведаміла пра звальненьне тысячы чалавек зь Беларускай чыгункі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён паказаў мне мапу». Экс-дарадца прэзыдэнта ЗША Джон Болтан пра сустрэчу з Лукашэнкам, Макеем і санкцыі