Пытаньні аб даверы канкрэтным палітыкам паказваюць, што ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, пасьля мяцяжу ПВК «Вагнер», апытаныя больш за ўсё давяралі Пуціну (76%), Лукашэнку (70%) і Лаўрову (68%). На чацьвертым месцы Кадыраў з 62%. Шайгу давяралі 43%, але 45% не давяралі. У дачыненьні да Прыгожына пераважалі нэгатыўныя ацэнкі: яму давяралі 22%, але 50% не давяралі.
Зусім не давяраюць Лукашэнку 9% апытаных, хутчэй не давяраюць 10%, ня маюць адказу 7%.
Апошні раз у Расеі пытаньне наўпрост пра давер Лукашэнку сацыёлягі задавалі ў 2016 годзе, тады давер да яго вагаўся паміж 3% і 4%.
Падчас пратэстаў 2020 году ў Беларусі жыхароў Расеі спыталіся: на чыім баку вашы сымпатыі? На баку Лукашэнкі тады было 43%, на баку пратэстоўцаў — 38%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навуковы кіраўнік «Лявада-цэнтру» патлумачыў, чаму расейцы падтрымліваюць Прыгожына