Колькасьць затрыманых вырасла амаль у 1,5 разы – праваабаронцы «Вясны» апублікавалі агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені.
На канец чэрвеня 2023 году ў Беларусі ў месцах пазбаўленьня волі знаходзілася 1496 палітвязьняў;
- сярод іх 165 жанчын;
- за месяц праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 71 чалавека;
- вядома пра ня менш як 560 затрыманьняў;
- пра 409 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага перасьледу;
- прызначана ня менш як 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.
- чвэрць затрыманых – жанчыны;
- праваабаронца Наста Лойка асуджаная да 7 гадоў пазбаўленьня волі па палітычна матываваных абвінавачваньнях;
- па канец чэрвеня ў месцах пазбаўлення волі ўтрымліваецца 34 журналісты і супрацоўнікі СМІ.
- усяго «Вясьне» вядома пра больш як 3400 асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах; у канцы сёлетняга лютага Генэральны пракурор А. Швед паведаміў, што органы пракуратуры з 2020 году падтрымалі ў судах абвінавачваньне амаль па 3000 «экстрэмісцкіх» спраў у дачыненьні да 3645 чалавек, 62% якіх (каля 2250 чалавек) асуджаныя да пазбаўленьня волі і абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
Праваабаронцы рэгулярна выяўляюць і дакумэнтуюць факты катаваньняў і забароненага абыходжаньня ў ходзе расьсьледаваньня палітычна матываваных крымінальных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: 4 гады калёніі за данаты; затрымалі супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку» і кампаніі Nova System