У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян за «іншадумства».
Затрыманьне ўкраінкі
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з грамадзянкай Украіны, якая зь мінулага лютага жыве ў Беларусі. На ім затрыманая кажа, што «разьмяшчала фота і відэа нэгатыўнага зьместу на адрас Расейскай Фэдэрацыі», пішуць праваабаронцы.
Мяркуючы па відэа ГУБАЗіКа, пад «распальваньнем варожасьці» маюцца на ўвазе зборы на патрэбы ўкраінскага войска, рэпартаж The New York Times пра тое, як расейцы каралі сьмерцю мірных жыхароў Бучы, а таксама фатаздымкі з наступствамі расейскіх абстрэлаў украінскіх гарадоў.
Праўладныя каналы пішуць, што жанчына «панясе пакараньне і будзе дэпартаваная». Ці мая яна афіцыйны статус уцекача ў Беларусі, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ня ўтойваюць, што ўкраінскія дзеці праходзяць «патрыятычнае выхаваньне» ў беларускіх летніках ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стрыечнага брата прадстаўніка штабу палка Каліноўскага судзяць другі раз запар