Сваякам Марыі Калесьнікавай не паведамляюць, у камэры якога тыпу яна знаходзіцца, апошні ліст ад яе прыйшоў 15 лютага. Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць:
«На нашы запыты прыходзіць адказ, што яна ні з кім ня хоча сустракацца», — пра гэта DW расказала сястра палітзьняволенай Тацьцяна Хоміч.
Кіраўніцу выбарчага штабу Віктара Бабарыкі затрымалі 7 верасьня 2020 году. Праз год Менскі абласны суд прызначыў ёй 11 гадоў зьняволеньня. Пазьней КДБ дадаў Марыю ў сьпіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
У мінулым лістападзе палітзьняволеную зьмясьцілі ў ШЫЗА гомельскай жаночай калёніі, адкуль яе даставілі ў хірургічнае аддзяленьне гомельскай бальніцы хуткай дапамогі. Там яе праапэравалі з прычыны прабадной язвы і пэрытаніту. Вядома, што шпіталізацыі папярэднічала непрапарцыйна жорсткае абыходжаньне ў ШЫЗА.
Таксама доўгі час няма зьвестак пра Міколу Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака, Ігара Лосіка, Віктара Бабарыку, Вольгу Маёраву. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бяда ў Менску»,— кіраўнік Радыё Свабода напісаў пра Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка ў часопісе «American Purpose» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе Віктар Бабарыка? Вэрсія былога палітвязьня з наваполацкай калёніі