Ужо другі раз сёлета палітык атрымала інфармацыю пра сьмерць Сяргея Ціханоўскага ў калёніі.
Першы раз такая інфармацыя не пацьвердзілася, нейкіх доказаў няма і на гэты раз.
«Я нічога ня чула пра Сяргея з 9 сакавіка, і адвакатам адмоўлена ў доступе да яго», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў твітэры.
145 дзён няма зьвестак пра Мікалая Статкевіча, пісала ягоная жонка Марына Адамовіч. 67 дзён няма зьвестак пра Віктара Бабарыку, паведаміла яго прэс-служба. Ён павінен быў выступіць сьведкам на судзе над сваім сынам Эдуардам, але не зьявіўся там.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнікаюць у ШЫЗА, пасьля этапу. Пра каго з палітвязьняў даўно няма інфармацыіХто такі Сяргей Ціханоўскі
- Муж апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе быў папулярным блогерам, стваральнікам праекту «Страна для жизни». Ягоныя сюжэты на youtube-канале мелі сотні тысяч праглядаў. Ён езьдзіў па краіне і выкрываў нядбайства чыноўнікаў, запісваў гутаркі зь людзьмі. У траўні 2020 году Сяргей заявіў пра прэзыдэнцкія амбіцыі. 29 траўня 2020 году яго затрымалі ў выніку правакацыі на пікеце ў Горадні. З таго часу ён у зьняволеньні.
- Ціханоўскага абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі. На судзе 14 сьнежня 2021 году ён атрымаў 18 гадоў зьняволеньня.
- У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».