Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Судзьдзя Віцебскага абласнога суду Сьвятлана Іванова адхіліла скаргу сьвятара Аляксандра Шаўцова на рашэньне суду Полацкага раёну і гораду Полацку, паведамляе «Вясна».
Гэта азначае, што пастанова раённага суду ад 26 траўня застаецца бязь зьмены і Шаўцоў вымушаны адбыць 15 сутак арышту за распаўсюд у сацыяльных сетках «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: 4 гады калёніі за данаты; затрымалі супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку» і кампаніі Nova System