Ужо сёньня: Дзень незалежнасьці ЗША

Сьцяг ЗША

Падзеі 4 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1776 — прынятая Дэклярацыя незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Прыняцьцё дэклярацыі аб незалежнасьці ЗША, карціна Джона Трамбула

1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.

1950 — у эфір выйшла радыёстанцыя «Свабодная Эўропа».

Першая студыя Радыё Свабодная Эўропа, Мюнхэн, 1950-я гады

1954 — у Менску адкрылі помнік-абэліск на плошчы Перамогі.

Плошча Перамогі ў Менску

2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек, па абвінавачаньні ва ўчыненьні выбуху ў 2011 годзе быў асуджаны Дзьмітры Канавалаў (і за неданясеньне Ўладзіслаў Кавалёў), якіх расстралялі ў 2012 годзе.

Паранены ў выніку выбуху на Дзень Рэспублікі, 4 ліпеня 2008

У гэты дзень нарадзіліся

1807 Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі, лідэр змаганьня за незалежнасьць і аб’яднаньне краіны (Risorgimento).

Джузэпэ Гарыбальдзі

1902Мэер Ланскі, ураджэнец Горадні, адзін з самых знакамітых босаў амэрыканскай мафіі.

Мэер Ланскі

1904 Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1922 Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.

У памяці

1826 Томас Джэфэрсан, амэрыканскі палітычны і грамадзкі дзеяч, аўтар Дэклярацыі незалежнасьці ЗША, трэці прэзыдэнт ЗША.

Томас Джэфэрсан, карціна Джылбэрта Сц'юарта

1848 Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, францускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў эўрапейскага рамантызму.

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян

1934Марыя Складоўская-Кюры, выдатная француская вучоная польскага паходжаньня, фізык і хімік, дасьледніца радыяактыўнасьці, двойчы ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі.

Марыя Складоўская-Кюры