Ужо сёньня: Гадавіна вызваленьня Менску ад маскоўскай і нацысцкай акупацый

«Менск 3 ліпеня 1944 году», карціна Валянціна Волкава

Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.

1944 — вызваленьне Менску Чырвонай Арміяй ад нацысцкай акупацыі.

Таксама ў гэты дзень

1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. Горад быў спустошаны.

1890 — штат Айдаха ўвайшоў у склад ЗША, стаўшы 43-м штатам.

1962 — Францыя абвясьціла незалежнасьць Альжыру, бо на рэфэрэндуме за гэтае рашэньне выказаліся 75% тых, хто прагаласаваў. Часовы ўрад Альжыру ў выгнаньні вярнуўся ў краіну.

1964 — у ЗША прыняты Закон аб грамадзянскіх правах, які забараняе расавую сэгрэгацыю.

1973 — у Хэльсынкі пачала працу Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Праз два гады ў сталіцы Фінляндыі будзе падпісаны Заключны акт нарады.

1996 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

Барыс Ельцын на выбарчым участку

У гэты дзень нарадзіліся

1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка

Цётка

1883 — Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.

Франц Кафка

1896 — Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ Сусьветнай вайны.

1910 — Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

1918 — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнаўца.

Рыгор Бярозкін

1937 — Том Стопард, брытанскі драматург.

Том Стопард

1949 — Віктар Купрэйчык, беларускі гросмайстар па шахматах, грамадзкі дзеяч.

У памяці

1904 — Тэадор Герцль, аўстрыйскі габрэйскі журналіст, палітык, заснавальнік палітычнага сіянізму.

1969 — Браян Джонс, рок-музыка, гітарыст The Rolling Stones.

1971 — Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.