Уладальнік Twitter Ілан Маск абвясьціў аб увядзеньні часовых абмежаваньняў на чытаньне пастоў у сацыяльнай сетцы для барацьбы са «скрэпінгам» – аўтаматызаваным зборам масіваў дадзеных.
Напярэдадні ён заявіў, што гэтым «надзвычай агрэсіўна» займаюцца некалькі соцень арганізацый і спытаўся ў карыстальнікаў рады, як змагацца з падобнай практыкай, якая адбіваецца на якасьці працы Twitter.
Цяпер вэрыфікаваныя ўліковыя запісы, якія маюць сіні значок Twitter Blue, змогуць бачыць па 6 тысяч пастоў у суткі. Даўнія карыстальнікі, у якіх такога статусу няма – па 600 пастоў у суткі. А новыя акаўнты – па 300. Неўзабаве плянуецца павялічыць гэтыя ліміты да 8000, 800 і 400 пастоў адпаведна. Калі карыстальнік дасягае ліміту – у яго перастае грузіцца стужка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск і Цукербэрг пагадзіліся пабіцца ў клетцы