Ружовы аўтазак ад беларусаў на Прайдзе ў цэнтры Вільні. ФОТА
«Мы выйшлі беларускай калёнай, на мой погляд, каб паказаць, што нам гэтая тэма важная і патрэбная, нас кранае, нас датычыцца. Мы хочам, каб нас было бачна і літоўцам, каб яны даведаліся трошкі больш пра стан ЛГБТК+ супольнасьці ў Беларусі, і беларусам, якім мабыць важнасьць гэтай тэмы пакуль яшчэ не відавочная».
«Ідэя для афармленьня нарадзілася ў размове. Мы хацелі зрабіць штосьці пра Беларусь, штосьці яркае і бачнае, палітычнае і балючае. На жаль, тэма затрыманьняў, турмы і болю застаецца на дадзены момант асноўнай».
«Што датычыцца вясёлкі, яе мы апранулі ў калючы дрот, таму што гэта тое, што зараз адбываецца ў Беларусі. Правы ЛГБТК+ супольнасьці парушаюцца, і тыя законы, якія зараз абмяркоўваюцца, зробяць сытуацыю нашмат горшай. Яны спрабуюць арыштаваць нават вясёлку».
Бел-чырвона-белы сьцяг на адным з галоўных праспэктаў Вільні.
«Аўтазак, сымбаль гэтага жудаснага часу, рэпрэсій і катаваньняў, мы пафарбавалі ў ружовы – колер любві, лёгкасьці, яркасьці, бачнасьці. Мы ўзялі іх інструмэнт рэпрэсій і пераасэнсавалі яго ў тое, што блізка нам».
«Аднойчы парад гонару пройдзе ў Менску гэтак жа, як ён праходзіць у Вільні, і я спадзяюся, што мы абавязкова ператворым некалькі аўтазакаў у тусовачныя пляцоўкі».
«На нашых плякатах, і на аўтазаку, мы разьмясьцілі QR-коды, па якіх можна знайсьці справаздачу Міжнароднага камітэтe пра гамафобію і катаваньні прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасьці».
«Мы хочам прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да нядаўна падпісанай Лукашэнкам прапановы Генэральнай пракуратуры па ўвядзеньні адказнасьці за «прапаганду ЛГБТ, зьмены полу, чайлдфры і педафіліі. Улады пераўтвараюць краіну ў літаральна лягер, дзе няма месца індывідуальнасьці, разнастайнасьці і інклюзіі».
«Я выйшла на прайд, таму што я беларуска, якая хоча кахаць тых, каго кахаецца, і не запытвацца дазвол у дзяржавы. Я выйшла, каб быць бачнай, каб не хавацца».