Арыштавалі чатырнаццага падазраванага ў справе аб шпіёнскай сетцы, якая дзейнічае ў Польшчы, паведамілі ў аддзяленьні Ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне.
Як паведамляе Polskie Radio са спаслыкай прэс-службу Нацыянальнай пракуратуры, расейцу выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, а таксама ў тым, што ён дзейнічаў у інтарэсах замежнай выведкі супраць інтарэсаў Польшчы. Грамадзяніну Расеі можа пагражаць пакараньне да 10 гадоў зьняволеньня.
Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, затрыманы зьяўляецца прафэсійным спартоўцам і гуляе за хакейны клюб першай лігі. Ён жыве ў Польшчы ад кастрычніка 2021 года.
Агулам арыштавалі ужо 14 падазраваных ў справе аб шпіёнскай сетцы, якая працуе ў Польшчы на інтэрэсы Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы арыштавалі беларуса і расейца, якіх падазраюць у шпіянажы