Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці» – там зьявіліся прозьвішчы яшчэ пяці чалавек.
Сярод тых, каго дадалі ў «тэрарыстычны сьпіс»:
- зьняволены журналіст «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзь Мажэйка, якому сёлета 23 сакавіка прысудзілі 3 гады калёніі агульнага рэжыму за публікацыю на сайце kp.by кароткай размовы з былой аднаклясьніцай айцішніка Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. За кратамі Мажэйка прабудзе яшчэ 9 месяцаў;
- былая бухгальтарка Ганна Карняенка;
- Павал Салагуб, якога абвінавачваюць у распальваньне варожасьці (арт. 130 КК);
- зьняволены былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі Беларусі Сяргей Навумчык;
- асуджаны жыхар Менску Максім Селязьнёў.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1073 чалавекі, зь іх 322 — беларусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісту Генадзю Мажэйку прысудзілі 3 гады калёніі агульнага рэжыму. За кратамі ён прабудзе яшчэ 9 месяцаў