Дзьмітры Кавалёнак затрыманы горадзенскім АМАПам нібыта за «няправільныя» падпіскі ў сацыяльных сетках і за ўдзел у маршах пратэсту.
Сілавікі сьцьвярджаюць, што на Дзьмітрыя Кавалёнка данесьлі самі футбалісты клюбу. Нібыта Кавалёнак «навязваў ім свае ідэі», піша са спасылкай на сілавікоў канал «Право имеют».
У канале сілавікоў выклалі яго асабістыя перапіскі. Кавалёнак да гэтага году быў найлепшым галеадорам «Нёмана» ў гісторыі з 68 мячамі, сёлета яго апярэдзіў Павал Савіцкі.
Пасьля заканчэньня кар’еры гульца Кавалёнак застаўся ў родным клюбе і перайшоў на адміністрацыйную пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбаліст, які выступіў супраць гвалту і трапіў у «чорны сьпіс», завяршыў кар’еру ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Камісіям па ўцекачах» даручылі разглядаць і звароты рэпрэсаваных спартоўцаў, якія ў 2020-м выступілі супраць гвалту