«Я лічу, што яшчэ занадта рана рабіць якія-небудзь канчатковыя высновы аб наступствах таго, што Прыгожын пераехаў у Беларусь і што, хутчэй за ўсё, частка яго сіл таксама будзе знаходзіцца ў Беларусі. Занадта рана гаварыць. Але мы будзем маніторыць і забясьпечым пастаянную гатоўнасьць абараняць кожнага саюзьніка па NATO, асабліва саюзьнікаў, якія мяжуюць зь Беларусьсю», — падкрэсьліў Столтэнбэрг падчас прэс-канфэрэнцыі.
Паводле Столтэнбэрга, яшчэ занадта рана гаварыць і пра доўгатэрміновыя наступствы мяцяжу Прыгожына, у тым ліку для NATO, але Альянс уважліва сочыць за разьвіцьцём падзей і «ўжо павысіў боегатоўнасьць і ваенную прысутнасьць ва ўсходняй частцы NATO». Далейшыя рашэньні для ўмацаваньні калектыўнай абароны ён паабяцаў прыняць на саміце NATO, які адбудзецца «ўсяго празь некалькі дзён».
Як заявіў Столтэнберг, альянс накіраваў Маскве і Менску «выразны сыгнал аб тым, што NATO існуе для абароны кожнага саюзьніка, кожнай цэлі на тэрыторыі NATO».
«Мы робім гэта не для таго, каб справакаваць канфлікт, а для таго, каб прадухіліць яго», — падкрэсьліў генсакратар NATO.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ўласьнік групы «Вагнэр» Прыгожын ужо ў БеларусіУ Пэнтагоне, камэнтуючы выезд Прыгожына ў Беларусь, заявілі, што пакуль не фіксуюць ніякай дадатковай вайсковай дзейнасьці, зьвязанай з ПВК «Вагнэр» у краіне.
«Што тычыцца Беларусі, мы добра ведаем, што Беларусь і Расея падтрымліваюць адносіны. На гэты момант мы ня бачым ніякіх указаньняў на якую-небудзь дадатковую ваенную дзейнасьць, якая прадухіляла б пагрозы або ўяўляла б пагрозы», — сказаў прэс-сакратар амэрыканскага абароннага ведамства Пэт Райдэр, адказваючы на пытаньне, ці ўяўляе зьяўленьне ПВК «Вагнэр» у Беларусі пагрозу для NATO.
Райдэр падкрэсьліў, што «не зьбіраецца спэкуляваць» на прадмет магчымай дзейнасьці ПВК «Вагнэра» ў Беларусі ў дачыненьні да Ўкраіны.
Таксама прэс-сакратар Пэнтагону заявіў, што падразьдзяленьні ПВК «Вагнэр» усё яшчэ застаюцца ва Ўкраіне. «Мы ведаем аб тым, што войскі „Вагнэра“ знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марадэрства, гвалт, публічныя забойствы. У якіх ваенных злачынствах вінавацяць ПВК «Вагнэр»27 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў прылёт у Беларусь кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Найміты ПВК «Вагнэр», паводле Лукашэнкі, будуць працаваць у Беларусі інструктарамі і атрымаюць у сваё распараджэньне закінутую вайсковую частку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка расказаў, што найміты «Вагнэра» будуць працаваць у Беларусі інструктарамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: мы прапанавалі для вагнэраўцаў закінутую вайсковую частку