Паводле стану на раніцу 29 чэрвеня з-пад завалаў разбуранага будынка кавярні ў Краматорску дасталі целы 12 загінулых, зь іх трое дзяцей, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. Яшчэ 65 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку аднагадовае дзіця.
Як паведаміла ВВС арганізацыя Aquanta Ucraina («Трымайся, Украіна», група падтрымкі Ўкраіны ў Лацінскай Амэрыцы), падчас абстрэлу Краматорску раненьні атрымалі трое грамадзян Калюмбіі.
Гэта заснавальнік арганізацыі, калюмбійскі дэпутат Сэрхіё Харамільё, пісьменьнік Эктар Абад і журналістка Каталіна Гомес. Іх суправаджала ўкраінская пісьменьніца Вікторыя Амеліна, якая таксама параненая і знаходзіцца ў цяжкім стане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад расейскага ракетнага абстрэлу Краматорску загінулі два чалавекі. Сярод параненых — дзіцяРасея заслугоўвае паразы і трыбуналу, заявіў у відэазвароце ўвечары 27 чэрвеня прэзыдэнт Ўкраіны Уладзімір Зяленскі, камэнтуючы ракетныя ўдары па Краменчуку і Краматорску.
Крамянчук быў абстраляны раніцай 27 чэрвеня, у гадавіну ўдару па гандлёвым цэнтры, у выніку якога загінулі 22 чалавекі, адзначыў ён. Краматорск, паводле Зяленскага, быў абстраляны ракетамі С-300.
«Кожная такая праява тэрору даказвае і нам, і ўсяму сьвету, што Расея заслугоўвае толькі аднаго, па выніках усяго, што яна нарабіла, — паразы і трыбуналу, справядлівых і законных судоў супраць усіх расейскіх забойцаў і тэрарыстаў», — сказаў Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея праз год зноў абстраляла Крамянчук. Летась пры абстрэле гандлёвага цэнтру тут пацярпелі звыш 100 грамадзян