Навіны палітвязьняў: журналіста Івашына перавялі ў турму

Дзяніс Івашын. Архіўнае фота

Паводле стану на 21 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1500 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Дзяніса Івашына перавялі ў турму, напісала ягоная жонка Вольга. Яна адзначае, што пра суд па зьмене рэжыму ані сваякі, ані адвакат не ведалі. Цяпер журналіст у жодзінскай турме № 8, першыя паўгода — на строгім рэжыме.

Летась у верасьні Горадзенскі абласны суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 КК («умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў») і ч. 1 арт. 356 КК («здрада дзяржаве») і асудзіў яго на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У магілёўскай калёніі, куды Дзяніса накіравалі адбываць тэрмін, на яго ўвесь час чыніўся ціск: яго зрабілі «злосным парушальнікам рэжыму» і некалькі разоў закідалі ў ШЫЗА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці піша ў асноўным пра тое, што чытае, і дае жыцьцёвыя парады», — дачка Марыны Золатавай