Беларус Сяргей Рутэнка шэсьць разоў перамагаў у найпрэстыжнейшым турніры — Лізе чэмпіёнаў — і лічыцца адным з найбольш тытулаваных гандбалістаў плянэты.
Ён шмат гадоў выступаў за «Барсэлёну» і быў лідэрам каталёнскага клюбу на эўрапейскай арэне і ў чэмпіянаце Гішпаніі.
Спартоўцаў адзначыла Эўрапейская фэдэрацыя гандболу за заслугі перад відам спорту і яго папулярызацыяй у апошнія 30 гадоў.
Раней Рутэнку прызналі найлепшым гандбалістам Беларусі ХХІ стагодзьдзя. Ён быў найлепшым снайпэрам на чэмпіянаце Эўропы 2006 году, выступаў на пазыцыі левага паўсярэдняга. У 2013-м яго прызналі найлепшым гульцом сьвету ў гэтым амплюа.
Цяпер экс-гандбаліст узначальвае Фэдэрацыю тэнісу Беларусі. Ён падпісаў ліст праўладных спартоўцаў з падтрымкай палітыкі Лукашэнкі і рэгулярна зьяўляецца на праўладных мерапрыемствах, выказваецца ў дзяржаўнай прэсе і крытыкуе міжнародныя арганізацыі за дыскваліфікацыю беларускіх спартоўцаў у сувязі з вайной ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускую тэнісную фэдэрацыю ўзначаліў ляяльны да ўладаў гандбаліст ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На адкрыцьцё ІІІ Эўрапейскіх гульняў у Кракаве ад Беларусі запрасілі Латушку і «вольных спартоўцаў»