Белстат: асноўная прычына выезду беларусаў за мяжу — пошук працы

Аб'ява аб працы ў Польшчы. Горадня, архіўнае фота

На другім месцы паездак грамадзян за межы Беларусі — наведваньне сваякоў і службовыя паездкі.

Паводле зьвестак Белстату, асноўнымі мэтамі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выяжджаюць за яе межы, зьяўляліся працаўладкаваньне (33,5 працэнта ад агульнай колькасьці запоўненых анкет), наведваньне родных і блізкіх (25,3 працэнта) і службовыя, дзелавыя паездкі (14,3 працэнта).

Найбольшая колькасьць апытаных грамадзян Беларусі накіроўвалася ў Польшчу (65,5%), Літву (20,8%), Нямеччыну (3,6%), Італію (2,7%), Гішпанію (2%), паведаміў Белстат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зафіксавалі рэкорднае падзеньне даходаў насельніцтва
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат: рэальнае беспрацоўе ў чацьвёртым квартале 2022 вырасла да 3,6%