Падзеі 27 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
27 чэрвеня 1989 году ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.
«Каб ня ўмёрлі, су...і!» Рэпартаж зь сядзібы ТБМ
Таксама ў гэты дзень
1707 — маскоўскае войска падчас Паўночнай вайны захапіла Быхаў, наймацнейшую фартэцыю ВКЛ.
1929 — у Менску на паседжаньні Бюро ЦК КП(б)Б прадстаўленыя вынікі працы камісіі Ўладзіміра Затонскага, якія сталі штуршком да расправы зь беларускай інтэлігенцыяй.
1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў.
1944 — у Менску пачаўся Другі Ўсебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай.
2007 — Рада Гайнаўкі надала беларускай мове статус дапаможнай.
2014 — Украіна, Грузія і Малдова падпісалі Пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
2014 — у Віцебску адкрылі помнік Альгерду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Князь Альгерд нарэшце вярнуўся ў Віцебск
У гэты дзень нарадзіліся
1784 — Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, філёляг, гісторык і тэарэтык літаратуры, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту ў часы студэнцтва Адама Міцкевіча і яго аднагодкаў.
1909 — Сяргей Знаёмы, пісьменьнік і журналіст, ахвяра сталінізму.
1925 — Лідзія Арабей, пісьменьніца і літаратуразнаўца, дасьледніца творчасьці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
1934 — Віктар Карамазаў, пісьменьнік.
1951 — Рыгор Кійко, мастак-кераміст, сябра КХП-БНФ.
1954 — Павал Марціновіч, паэт і перакладнік.
1961 — Анатоль Лябедзька, палітык і палітвязень.
У памяці
1863 — Зыгмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў (павешаны ў Вільні на Лукіскім пляцы).
1933 — Міхась Явар, беларускі паэт.
1947 — Валянцін Таўлай, беларускі паэт і літаратуразнаўца.