Паводле суразмоўцы BPN, палітык памёр з прычыны анкалягічнага захворваньня, якое хутка разьвілося.
Пахаваньне Валера Ўхналёва адбудзецца 26 чэрвеня. Разьвітаньне ў рытуальнай залі на вуліцы Кульман, 9 у Менску з 12.00 да 13.30, паведамляе «Народная Воля».
Валер Ухналёў нарадзіўся 18 ліпеня 1954 году, паводле адукацыі інжынэр-мэханік і палітоляг.
Выкладаў тэхнічныя дысцыпліны ў Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (цяпер Беларуска-расейскі ўнівэрсытэт). З 1978 году займаўся камсамольскай працай. Паводле інфармацыі на сайце «Справядлівага сьвету», «працаваў у савецкіх органах, [быў] выканаўчым дырэктарам камэрцыйнай структуры».
З 1994 году быў сябрам бюро цэнтральнага камітэту Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ; так называлася партыя «Справядлівы сьвет» да 2009 году), некалькі разоў абіраўся першым сакратаром яе Менскага абласнога камітэту.
У 2003–2009 гадах займаў пасаду сакратара цэнтральнага камітэту ПКБ, з 2009-га — намесьніка старшыні «Справядлівага сьвету». Балятаваўся ў дэпутаты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справядлівы сьвет» прапануе зьмяшаную выбарчую сыстэму