Палітзьняволеная Натальля Лашч раней працавала ў пракуратуры Фрунзэнскага раёна Менску.
У Менскім абласным судзе 1 сакавіка 30-гадовай экс-супрацоўніцы пракуратуры Натальлі Лашч прысудзілі 6 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вырак вынес судзьдзя Анатоль Дабрадзей.
Жанчыну абвінавацілі паводле арт. 179 КК («Незаконны збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці») і ч. 3 арт. 130 КК («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці») за «зьліў» інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі».
Натальля — юрыстка 2-й клясы, былая супрацоўніца пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску, некаторы час працавала HR-спецыялісткай у IT-кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор, супрацоўнік банку, начальнік аддзелу Life. Каго маглі затрымліваць па справе «Чорнай кнігі Беларусі», дзе працаваў агент ГУБАЗіКу