Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого», блізкі да прэсавай службы Лукашэнкі.
Галоўчанка справаздачыўся, што за пяць месяцаў эканоміка выйшла на мэтавую траекторыю росту, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) склаў 100,9 %, заявіў, што «махавік эканомікі цяпер раскручваецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад Качанавай да Ціханоўскай. Расказваем пра імаверных пераемнікаў ЛукашэнкіЛукашэнка сказаў, што калі «не выканаеце сёлета паказчыкі, якія мы давялі, вы ўсё роўна (першымі вы і першы віцэ-прэмʼер) ідзяце ў адстаўку». «Рабіце — дзякуй, ордэны, узнагароды. Ня выканалі — трэба па-мужчынску паступіць. Таму давайце так і дамовімся, каб не было крыўдаў потым», — дадаў ён.
«Добра», — адказаў прэмʼер-міністар. Яго згоду прыводзіць агенцтва БЕЛТА , у відэа ад «Пула Первого» адказу Галоўчанкі няма, зьвяртае ўвагу партал Zerkalo.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка заявіў, што санкцыі аказваюць блякуючы ўплыў на 25% эканомікі Беларусі