Пра гэта паведамляе ВВС. Ці сур’ёзная пэрспэктыва іх двубоя — іншае пытаньне, адзначае ВВС.
Два самыя вядомыя ў сьвеце тэхналягічныя мільярдэры — Ілан Маск і Марк Цукербэрг — дамовіліся пазмагацца адзін з адным у традыцыйнай клетцы для баёў зьмяшаных адзінаборстваў.
Маск апублікаваў паведамленьне ў Твітэры, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербэргам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter пачаў выдаляць сінія птушачкі, якія раней сьведчылі аб сапраўднасьці акаўнтаўНа гэта Цукербэрг, кіраўнік Meta, матчынай кампаніі Фэйсбука і Інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з камэнтаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».
На пытаньне Цукербэрга Маск даслаў адказ: «Актагон у Вэгасе».
Актагонам (васьмікутнікам) называецца адмысловая абгароджаная арэна, на якой праходзяць баі, якія ладзіць арганізацыя Ultimate Fighting Championship («Абсалютны байцоўскі чэмпіянат»). Яна знаходзіцца ў Лас-Вэгасе, штат Нэвада.
Ілан Маск, якому ў канцы гэтага месяца споўніцца 52 гады, таксама напісаў у Твітэры: «У мяне ў запасе ёсьць выдатны прыём, які я называю „морж“: я проста ляжу на сваім суперніку і нічога не раблю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Meta скарачае яшчэ 10 тысяч супрацоўнікаўЁн таксама напісаў у Твітэры: «Я амаль ніколі не трэніруюся, акрамя таго, што часам падхопліваю сваіх дзяцей і падкідаю іх у паветра».
39-гадовы Цукербэрг ужо даўно займаецца зьмяшанымі адзінаборствамі і нават выйграваў турніры па джыў-джытсу.
Абмен паведамленьнямі паміж Маскам і Цукербэргам стаў вірусным: шматлікія карыстальнікі сацсетак абмяркоўвалі, хто ж зь іх можа перамагчы ў гэтым двубоі, іншыя — публікавалі мэмы, у тым ліку і змадэляваныя плякаты, якія рэклямуюць будучае спаборніцтва.