Паводле слоў Скуодзіса, швайцарскі канцэрн павінен вырабіць для кампаніі LTG Cargo (уваходзіць у групу «Літоўскіх чыгунак») 15 акумулятарных электрацягнікоў на суму больш як 200 мільёнаў эўра, пры гэтым «ніводная дэталь для нашых цягнікоў ня будзе вырабляцца на гэтым заводзе ў Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «Штадлер Мінск» заявілі пра скарачэньне штату пасьля ўвядзеньня заходніх санкцый«Наколькі я ведаю з агульнай інфармацыі, вытворчасьць там (у Беларусі. — BPN) спыненая, кампанія сышла адтуль або знаходзіцца ў працэсе сыходу», — сказаў міністар.
Швайцарскі вытворца пра сыход зь беларускага рынку не паведамляў. Свабода знайшла абвесткі пра актуальныя працоўныя вакансіі на гэтым прадпрыемстве.
У дакладзе, апублікаваным у траўні 2022 году, «Stadler Rail» паведаміў пра вымушаную перадачу некаторых заказаў зь беларускага прадпрыемства на магутнасьці ў іншых краінах. Рашэньне было зьвязанае з уведзенымі Эўразьвязам санкцыямі пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну з выкарыстаньнем тэрыторыі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Керамін», Miory Steel, McDonald's. Як беларускія ўлады «махалі рукой інвэстарам»«„Stadler Rail“ імкнецца захаваць мінімальны ўзровень праектаў і заказаў на заводзе ў Беларусі. Мясцовыя апэрацыі працягваюцца ў строгай адпаведнасьці з санкцыямі», — адзначалася ў справаздачы.
Беларускі філіял швайцарскага канцэрна (ААТ «Штадлер Менск») быў адкрыты ў 2014 годзе ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён). Паведамлялася, што пачатковая вытворчая магутнасьць заводу складала 120 вагонаў у год. Пазьней пастаўкі прадукцыі былі наладжаныя ў краіны СНД, Эўропы і Лацінскай Амэрыкі.