Мабілізацыйныя вучэньні з вайсковымі камісарыятамі Менскай вобласьці пройдуць з 21 па 30 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Вайсковае ведамства сьцьвярджае, што гэта плянавыя штогадовыя вучэньні, закліканыя «ацаніць ступень гатоўнасьці» мясцовых уладаў, камісарыятаў, дзяржорганаў і арганізацый «выконваць задачы па прызначэньні».
«Плянуецца выкананьне мерапрыемстваў у разгортваньні аб'ектаў інфраструктуры, прыцягненьні вайсковабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі, у тым ліку ў інтарэсах укамплектаваньня вайсковых камісарыятаў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Вучэньні праходзяць на фоне разьвязанай Расеяй поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі дэпутат Затулін заклікаў схіліць Беларусь да актыўнага ўдзелу ў вайне з Украінай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалося вучэньне па ліквідацыі наступстваў варожых авіяўдараў