Выданьне «Новы час» на падставе сьведчаньняў сваіх чытачоў паведамляе, што апошнім часам супрацоўнікі міліцыі пачалі правяраць у людзей тэлефоны ў вагонах электрычак.
Паводле атрыманай выданьнем «Новы час» інфармацыі, праверкай тэлефонаў займаюцца звычайныя патрульныя, якія суправаджаюць электрацягнікі і сочаць за парадкам. Выглядае, што яны атрымалі адпаведны загад.
Паведамляецца, што ўвагу сілавікоў прыцягваюць тыя пасажыры, якія падчас падарожжа «сядзяць» у тэлефонах. Такіх людзей супрацоўнікі ў пагонах выклікаюць у тамбур і патрабуюць разблякаваць смартфон для «праверкі».
Паводле назіраньняў чытачоў «Новага Часу», такія выпадкі былі заўважаныя, прынамсі, на маладачанскім кірунку зь Менску. Па выніках праверкі тэлефонаў людзей часам адпускаюць, але здараюцца і затрыманьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Памежным камітэце і службах памежнага кантролю пракамэнтавалі ўзмоцненыя праверкі на мяжы