У клінічным пратаколе распрацавалі мэханізм лячэньня пэдафіліі, прымусовае лячэньне прапанавалі ўнесьці і ў Крымінальны кодэкс краіны. Таксама зацьвердзілі мэханізм рэабілітацыі ахвяр сэксуальнага гвалту.
Генпракуратура адзначае, што Лукашэнка падтрымаў увядзеньне адміністрацыйнай адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, зьмены полу, пэдафіліі і чайлдфры».
Хімічная кастрацыя адбываецца з дапамогай анафрадызіякаў, каб паменшыць лібіда і сэксуальную актыўнасьць.
У адрозьненьне ад хірургічнай кастрацыі, калі палавыя залозы выдаляюцца, хімічная кастрацыя не выдаляе органы і не зьяўляецца формай стэрылізацыі.
Такі від кастрацыі прымяняюць у Аргентыне, Малдове, Польшчы, некаторых штатах ЗША. У некаторых краінах хімічная кастрацыя добраахвотная. Вядомыя выпадкі, калі злачынцы пагаджаліся на ўмяшальніцтва, паколькі баяліся, што змогуць учыніць злачынства на сэксуальнай глебе зноў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 гадоў колькасьць зафіксаваных злачынстваў супраць полавой недатыкальнасьці дзяцей вырасла ў 28 разоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомельскай вобласьці арыштавалі пэдафіла. Ён дзейнічаў 5 гадоў, а да таго сядзеў у турме за аналягічнае злачынства