Ужо сёньня: сусьветны дзень уцекачоў, дзень народзінаў Гаўрылы Вашчанкі

Гаўрыла Вашчанка

Падзеі 20 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1531 — Слонім атрымаў магдэбурскае права.

1606 — у Магілёве пачалося мяшчанскае паўстаньне пад кіраўніцтвам Стахора Мітковіча.

1948 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Вязынцы.

Помнік Янку Купалу ў Вязынцы

У гэты дзень нарадзіліся

1566 Жыгімонт Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі, кароль швэдзкі.

Жыгімонт Ваза


1740 Юзэф Сангушка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. На сойме 1767–1768 гадоў абвясьціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцьце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

1908Уладзімер Галубовіч, беларускі і польскі археоляг.

1928Гаўрыла Вашчанка, мастак.

Гаўрыла Вашчанка. Вітражы ў касьцёле Сымона і Алены. 1974 г.

1930Янка Сурвіла, грамадзкі дзяяч у эміграцыі, у 1958–1965 арганізатар і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў Гішпанскага радыё.

Янка Сурвіла за падрыхтоўкай беларускай праграмы на нацыянальным радыё Гішпаніі, 1958

1934 Юры Візбар, савецкі кінаактор, журналіст, бард, адзін з пачынальнікаў савецкай аўтарскай песьні.

Юры Візбар


1939Валерый Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Валеры Раеўскі

У памяці

1964 Пётра Сыч, пісьменьнік, журналіст, вязень ГУЛАГу, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода.

Першыя журналісты Беларускай службы Радыё Свабода: (зьлева направа) Сымон Кабыш, Пётра Сыч, Лявон Карась, Вінцэнт Жук-Грышкевіч