Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 чэрвеня на падставе ведамаснага маніторынгу на прадмет «выкананьня нацыянальнага заканадаўства аб СМІ» заблякавала сайт спартовага выданьня «Прессбол».
Беларуская асацыяцыя журналістаў даведалася прычыну блякаваньня: у навіне пра пляжны футбол быў архіўны фатаздымак удзельнікаў нацыянальнай зборнай, сярод якіх фігураваў гулец з «чорнага сьпісу» Міністэрства спорту. Гэта стала падставай для блякаваньня ўсяго сайту.
У канцы 2020 году амаль усе супрацоўнікі газэты пакінулі яе на знак пратэсту супраць зьмены рэдакцыйнай палітыкі.
У чэрвені 2023-га сайт узламалі «Кібэрпартызаны», там зьявіліся выявы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сымболікай і лёзунгі «За свабодную прэсу і вольную Беларусь», «Свабода слова будзе жыць у вольнай Беларусі!». На наступны дзень старонка запрацавала ў звычайным рэжыме, але неўзабаве яе заблякаваў Мінінфарм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК затрымаў 17-гадовага журналіста «Прессбола» за антырасейскія выказваньні