Ужо сёньня: дзень народзінаў Васіля Быкава, 35 гадоў таму адбыўся першы мітынг у Курапатах

Васіль Быкаў, 1974 год

Падзеі 19 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця.

У час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі пісьменьнік зазнаваў цкаваньне і ў пачатку 1998 году зьехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да сваёй сьмерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкю апэрацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васіль Быкаў: 22 чэрвеня мы задавольваемся старэчай эйфарыяй ад даўняй перамогі, якая на справе ёсьць перамога ня нашая

Таксама ў гэты дзень

1655 — падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўскае войска спаліла Барысаўскі замак.

1669 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім абралі Міхала Вішнявецкага.

1831 — падчас паўстаньня 1830–1831 гадоў пад Вільняй пачалася Панарская бітва, найбуйнейшая за ўвесь час паўстаньня.

1846 — у штаце Нью-Джэрзі прайшоў першы ў гісторыі бэйсбольны матч.

1913 — у Паўднёвай Афрыцы парлямэнт прыняў закон пад назвай «Natives Land Act», які абмяжоўваў набыцьцё зямлі чарнаскурымі жыхарамі краіны. Гэты закон стаў падмуркам палітыкі апартэіду.

1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народная справа».

1941 — у заходніх абласьцях Беларусі, Украіны, Малдовы адбылася апошняя перадваенная дэпартацыя «варожых элемэнтаў» і іх сямей.



1953 — у ЗША пакаралі сьмерцю на электрычным крэсьле Этэль і Юліюса Розэнбэргаў, абвінавачаных у перадачы Савецкаму Саюзу ядзерных сакрэтаў.

1988 — у Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў з патрабаваньнем стварыць сьледчую камісію.

2006 — на Шпіцбэргене заклалі Сусьветнае сховішча насеньня на выпадак «канца сьвету».

У гэты дзень нарадзіліся

1623 — Блез Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф.

1919 — Пятро Бітэль, беларускі перакладчык, літаратар, настаўнік.

1932 — Юлія Андрусышына, маці беларускага сьпевака і журналіста Багдана Андрусышына (Данчыка).

1941 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, гісторык.

1976 — Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар сайту Радыё Свабода, пачынальнік беларускай Вікіпэдыі.

У памяці

1992 — памёр Валеры Сьлюнчанка, беларускі архітэктар, мастак і рэстаўратар.

1993 — памёр Уільям Голдынг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1983 году.