У чэрвені ў многіх гарадах Польшчы адбываюцца парады і маршы роўнасьці. У суботу такое шэсьце, якое ладзіцца з 2001 году, адбылося ў Варшаве.
Першапачаткова гэта была невялікая маніфэстацыя, з часам, як кажуць арганізатары, яна стала найважнейшым сьвятам людзей, для якіх свабода, роўнасьць і ўзаемная талерантнасьць зьяўляюцца галоўнымі каштоўнасьцямі.
Удзельнікі «Парада роўнасьці» трымалі вясёлкавыя сьцягі, якія сымбалізуюць рухі, што змагаюцца за роўнасьць ЛГБТ. У варшаўскім шэсьці прынялі ўдзел польскія і замежныя палітыкі, дыпляматы. На чале калёны ішоў і мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.
Сёлета мерапрыемства прайшло пад лёзунгам «Мы прадказваем роўнасьць і прыгажосьць».
Падчас шэсьця былі заўважаныя бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты на беларускай мове.